Турчын пра падрыхтоўку да сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна: урады пастараліся вырашыць многія пытанні
Аляксандр Турчын 23 чэрвеня, Мінск . Перад чаканай сустрэчай прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ўрады абедзвюх краін пастараліся вырашыць шматлікія пытанні. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку,
Кіраўнік урада расказаў, што нядаўна ў Санкт-Пецярбургу сустракаўся з расійскім калегам Міхаілам Мішусціным. «Была магчымасць абмеркаваць увесь спектр нашых беларуска-расійскіх адносін, тыя пытанні, якія ў нас узнікаюць. Мы прымалі шэраг канкрэтных рашэнняў. Літаральна ўчора нашы спецыялісты па выніках нашых дамоўленасцей былі ў Маскве, і ўчора вечарам мы з Міхаілам Уладзіміравічам яшчэ раз сазваніліся. У прынцыпе шэраг пытанняў вырашылі, можна так сказаць, станоўча на ўзаемавыгадных умовах», — адзначыў Аляксандр Турчын.
Паводле яго слоў, аб выніках гэтых перагавораў ён далажыў Прэзідэнту Беларусі. «Пры бліжэйшай сустрэчы з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным яны зноў жа будуць абмяркоўваць усе ўзаемаадносіны (дзвюх краін. — Заўвага ). Але, як кажа наш Прэзідэнт, урады пастараліся зрабіць так, каб тэм для абмеркавання прэзідэнтаў было як мага менш», — заўважыў Аляксандр Турчын.
Як паведамлялася , Аляксандр Турчын 18 чэрвеня ў ходзе рабочага візіту ў Расійскую Федэрацыю выступіў на пленарным пасяджэнні міжнароднай канферэнцыі па ўмацаванні культурных сувязей і развіцці крэатыўных і творчых індустрый «Узаемадзеянне культур: захаванне спадчыны і глабальны дыялог у сучасным свеце» ў Санкт-Пецярбургу.






