«Нафтан» і «Баранавічы» адкрыюць 12-ы тур чэмпіянату Беларусі
Фота з архіва 19 чэрвеня, Мінск . Наваполацкі «Нафтан» прыме футбалістаў «Баранавіч» у першым паядынку 12-га тура чэмпіянату Беларусі,
Сустрэча на полі стадыёна «Атлант» у Наваполацку пачнецца ў 18.00. У мінулым туры «Нафтан» пацярпеў паражэнне ад «Іслачы» (1:3) і застаецца адзінай камандай, якая не атрымала ні адной перамогі. «Баранавічы» на мінулым тыдні здабылі другую вікторыю запар, абыграўшы футбалістаў «Мінска» з лікам 2:1.
Яшчэ чатыры сустрэчы адбудуцца 20 чэрвеня: «Белшына» (Бабруйск) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна), «Славія» (Мазыр) — «Іслач» (Мінскі раён), «Віцебск» — «Дынама» (Брэст), «Гомель» — «Днепр» (Магілёў).
Лідары першынства футбалісты сталічнага «Дынама» 21 чэрвеня згуляюць у Гродне з «Нёманам», які займае трэцяе месца ў турнірнай табліцы. Дзеючы чэмпіён краіны «МЛ Віцебск», які ідзе другім, сустрэнецца на выездзе з «Мінскам». Барысаўскі БАТЭ прыме на сваёй арэне дзяржынскі «Арсенал».
Пасля 11 тураў становішча ў групе лідараў такое: «Дынама» (Мінск) — 26 ачкоў. «МЛ Віцебск» — 24, «Нёман» — 20, «Іслач» — 19. У канцы табліцы знаходзіцца «Нафтан», у якога 3 ачкі, у актыве «Дняпра» 8 балаў, у БАТЭ — 9 ачкоў. Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Цімафей Сіманенка («Гомель») і Яўген Юдчыц («Іслач»), якія забілі па сем мячоў.






