Спорт

Смольскі выйграў спрынт на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне

23 верасня, Мінск . На базе РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы» стартавалі чэмпіянат і першынство Беларусі па біятлоне на лыжаролерах,

Першыя камплекты ўзнагарод былі разыграны ў мужчын і юніёраў у спрынтарскай гонцы на 10 кіламетраў. Чэмпіёнам краіны стаў Антон Смольскі — лідар нацыянальнай каманды дапусціў адзін промах на агнявых рубяжах і на фінішы паказаў рэзультат 24 мін. 43,7 сек. На 11 секунд Антон перасягнуў графік сярэбранага прызёра Дзмітрыя Лазоўскага, які адстраляўся чыста. Тройку прызёраў замкнуў Іван Тулацін (19 сек. адставання).
Шасцёрку лепшых дапоўнілі Сцяпан Данілаў, Аляксандр Галяк і Мікіта Лобастаў. Спаборніцкую праграму серады ў «Раўбічах» завяршае жаночы спрынт. У другі і заключны дзень чэмпіянату Беларусі па летнім біятлоне 24 верасня спартсмены вызначаць мацнейшых у гонках з масавым стартам.
Фота Дзяніса Касцючэнкі

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»