Спорт

Канаісткі Барданоўская і Нядзелькіна заваявалі бронзу ЧС на 500-метроўцы

Скрыншот відэа НАК 28 жніўня, Мінск . Ангеліна Барданоўская і Іна Нядзелькіна прынеслі беларускай камандзе першы медаль чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ 2026 года, які праходзіць у Польшчы,

Нашы дзяўчаты занялі трэцяе месца ў фінале каноэ-двоек на дыстанцыі 500 м, паказаўшы рэзультат 2 мін 02,67 сек. За беларускамі засталіся прадстаўніцы Кітая, Іспаніі, Малдовы, Венгрыі, Канады і Узбекістана, два верхнія радкі занялі дуэты з Германіі і Украіны. Барданоўская і Нядзелькіна бяруць медалі на трэцім ЧС запар.

Першым фіналам дня стаў заезд жаночых байдарак-чацвёрак на дыстанцыі 500 м, у якім нашы Аліна Світа, Уладзіслава Скрыганава, Іна Саўчук і Надзея Кушнер занялі сёмае месца. Год таму ў гэтым відзе праграмы беларускі былі трэцімі.

На чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ 2025 года ў Італіі і на кантынентальным форуме 2026 года ў Партугаліі беларусы з улікам паралімпійскіх дысцыплін заваявалі па сем узнагарод. Спаборніцтвы ў Познані завершацца 30 жніўня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»