Спорт

Ксенафонтаў прызнаны лепшым іграком 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе 

Аляксандр Ксенафонтаў. Фота АБФФ 14 ліпеня, Мінск . Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» падвяла вынікі 15-га тура нацыянальнага чэмпіянату,

Лепшым іграком мінулага ўік-энду прызнаны Аляксандр Ксенафонтаў. У дамашнім паядынку з магілёўскім «Дняпром» 27-гадовы паўабаронца «Мінска» быў адным з лідараў каманды, і ў кампенсаваны час другога тайма ён забіў пераможны мяч. Мінчане атрымалі валявую вікторыю з лікам 2:1 і, набраўшы 22 ачкі, завяршылі першую палавіну турнірнай дыстанцыі на сёмым месцы.

Аўтарам самага прыгожага гола мінулага тура стаў расійскі нападаючы «Гомеля» Кірыл Данілін, які завяршыў свой эфектны сольны праход дакладным ударам у вароты гродзенскага «Нёмана». Сустрэча завяршылася ўнічыю — 1:1, пасля чаго ў гамяльчан стала 26 балаў, і яны прадаўжаюць пагоню за лідзіруючым трыа.

У актыве мінскага «Дынама» 33 ачкі, на два балы адстае «МЛ Віцебск», у «Іслачы» 28 ачкоў. У канцы турнірнай табліцы знаходзіцца наваполацкі «Нафтан», у якога 6 ачкоў, на тры балы больш набраў барысаўскі БАТЭ, па 11 ачкоў у актыве «Дняпра» і бабруйскай «Белшыны». Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае форвард «Гомеля» Цімафей Сіманенка, які забіў восем мячоў.

Матчы чэмпіянату краіны адновяцца ў пачатку жніўня, у бліжэйшыя выхадныя адбудуцца сустрэчы 1/16 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»