Спорт

Дубль Энаса прынёс «Дынама» перамогу над «Барысам» у Астане 

Скрыншот відэа sport5.by 22 лістапада, Мінск . Хакеісты мінскага «Дынама» з перамогі пачалі чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ сезона-2026/27,

22 лістапада падапечныя Сяргея Брыліна гасцілі ў Астане ў «Барыса». Супрацьстаянне сталічных клубаў суправаджалася шматлікімі парушэннямі правілаў, на дваіх сапернікі зарабілі больш за 25 мінут малога штрафу. У кожным з перыядаў хакеісты абедзвюх каманд атрымлівалі выдаленні за сутыкненні, але пры гэтым ні адну са спроб гульні ў большасці «зубры» і «ірбісы» не рэалізавалі.

Лік у паядынку быў адкрыты гаспадарамі якраз у сярэдзіне другой трэці, але незадоўга да адыходу на перапынак Сэм Энас зраўнаваў лічбы. На 49-й мінуце сустрэчы амерыканскі форвард «Дынама» аформіў дубль і тым самым прынёс гасцям перамогу — 2:1. Галкіпер «зуброў» Зак Фукале адбіў 35 з 36 кідкоў ігракоў «Барыса».

Мінчане набралі 31 ачко і вярнуліся ў топ-8 Заходняй канферэнцыі, столькі ж балаў у «Шанхайскіх Драконаў» і маскоўскага «Дынама». Наступны паядынак наша каманда правядзе 24 лістапада ў Магнітагорску супраць лідара Усходу «Металурга». 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»