Спорт

Беларускі сталі другімі ў Лізе нацый па баскетболе 3х3

Фота з архіва 19 ліпеня, Мінск . Беларускія маладзёжныя каманды завяршылі выступленне ў Лізе нацый ФІБА па баскетболе 3х3 у Малайзіі. Для нашых баскетбалістаў гэта першыя спаборніцтвы пасля вяртання на міжнародную арэну,

Па выніках жаночага турніру зборная Беларусі набрала 510 рэйтынгавых ачкоў і заняла другое месца. Пуцёўку на Кубак свету заваявалі японскія баскетбалісткі, у якіх 530 балаў. Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Наталлі Ануфрыенка ў складзе беларускай дружыны выступалі Аляксандра Палубок, Яўгенія Бярнацкая, Ілона Кацура, Лізавета Шышлюк, Хрысціна Касцюковіч і Соф’я Лашкевіч.

Мужчынская каманда Беларусі, якую ўзначальвае Раман Гесць, зарабіла 405 ачкоў і заняла чацвёртае месца. Наперадзе зборныя Філіпін (520 ачкоў), Японіі (470) і Новай Зеландыі (430). У складзе беларускай зборнай гулялі Аляксей Балдзін, Арсеній Вяржбіцкі, Давід Мукетэ, Віталь Дучко, Павел Рабушка і Іван Літарны.

Турнір у малайзійскім горадзе Петалінг-Джая стаў кваліфікацыйным этапам да Кубка свету сярод маладзёжных каманд (U-23).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»