Беларускі выйгралі дзевяць узнагарод першага этапу Кубка мацнейшых па мастацкай гімнастыцы
Фота Беларускай Асацыяцыі гімнастыкі 27 красавіка, Мінск . У Казані завяршыўся першы этап Кубка мацнейшых па мастацкай гімнастыцы, на якім беларускія грацыі заваявалі дзевяць медалёў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БАГ.
Прызёрамі міжнароднага турніру сталі Ніколь Лявута (сеніёркі) і Вера Канапацкая (юніёркі). Лявута заваявала сярэбраную ўзнагароду ў практыкаванні з абручом, а таксама заняла трэцяе месца ў фіналах з мячом і булавамі. Раней Ніколь стала бронзавым прызёрам у мнагабор’і. Канапацкая да трэцяй пазіцыі ў самым прэстыжным відзе праграмы дабавіла чатыры бронзавыя ўзнагароды ў асобных практыкаваннях.
У фіналах таксама выступалі нашы Аліна Рэчкіна, Ганна Каменшчыкава і Настасся Ільенка. Разам з беларускамі ўдзел у казанскім этапе прынялі гімнасткі з Расіі, Арменіі, Аргенціны і Казахстана.






