Спорт

Чэмпіянат Беларусі па спартыўнай гімнастыцы стартаваў у Магілёве

Фота з архіва 2 ліпеня, Мінск . Магілёў прымае чэмпіянат Беларусі па спартыўнай гімнастыцы 2026 года,

Галоўны ўнутраны старт сезона сабраў у Палацы гімнастыкі больш за 80 спартсменаў. Сярод мужчын заяўлены лідар нацыянальнай каманды, пераможца этапаў Кубка свету Ягор Шарамкоў, дзеючы чэмпіён краіны ў мнагабор’і Алег Цясельскі, а таксама Багдан Ільінкоў, Данііл Твардоўскі і Мікіта Парфяновіч.

У жаночых спаборніцтвах выступяць чэмпіёнка Беларусі 2025 года ў самым прэстыжным відзе праграмы Сафія Штыхецкая, прызёры этапаў Кубка свету Алена Цітавец і Настасся Сманцэр, медалістка вялікіх міжнародных турніраў Ульяна Кузьмянкова.

На турніры будуць разыграны 12 асабістых каплектаў узнагарод: сем у юнакоў і пяць у дзяўчат. Акрамя таго, у Магілёве адбудуцца спаборніцтвы ў мужчынскім і жаночым камандных пяршынствах. Пераможцы ў мнагабор’і вызначацца 3 ліпеня, фіналы ў асобных відах пройдуць у суботу.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»