Спорт

Беларусы Кямалаў і Святлічная сталі чэмпіёнамі свету па муай-тай сярод моладзі

Фота sport5.by 24 чэрвеня, Мінск . Беларускія спартсмены маюць сем медалёў перад заключным днём чэмпіянату свету па тайскім боксе 2026 года, які праходзіць у сталіцы Малайзіі Куала-Лумпуры,

Удзельнікі турніру вызначаюць лепшых у дзвюх узроставых катэгорыях — дарослай і маладзёжнай. Золата ў вазе да 75 кг сярод дзяўчат да 24 гадоў узяла беларуска Варвара Святлічная, якая ў фінале перамагла расіянку Лізавету Лыцянкову. Таксама чэмпіёнам свету сярод моладзі стаў Руслан Кямалаў (да 75 кг): у папярэдніх паядынках наш спартсмен быў мацнейшы за прадстаўнікоў ААЭ і Узбекістана, а ў вырашальным баі адолеў Цімафея Інкірова з Расіі.

Сярэбраныя медалі заваявалі нашы Георгій Фокін (U24, да 67 кг) і Валерыя Хвацік (U24, да 51 кг). Па ходзе спаборніцтваў Фокін прайшоў сапернікаў з Алжыра, Грэцыі і Ірака, але ў фінале ўступіў Аюбу Бернусі з ААЭ. Хвацік выбіла Эліну Пярснову з Украіны, пасля чаго ў баі за золата не справілася з расіянкай Настассяй Мельнікавай.

Таксама ў актыве беларускай каманды тры бронзавыя медалі, якія прынеслі Данііл Дзедавец (да 67 кг), Дар’я Бялькова (да 63,5 кг) і Арцём Галай (U24, да 51 кг). На турніры Дзедавец атрымаў дзве перамогі, Бялькова і Галай — па адной, але ўсе трое пацярпелі няўдачы ў паўфінальных паядынках.

Планетарны форум па тайскім боксе 2026 года завершыцца 25 чэрвеня. У заключны дзень спаборніцтваў за званне чэмпіёнаў свету будуць змагацца нашы Мірон Барбаровіч (U24, да 60 кг), Яўген Федарынчык (да 71 кг) і Мікіта Какош (да 91 кг). Усяго турнір у Малайзіі сабраў больш як 500 спартсменаў са 114 краін, Беларусь прадставілі 14 атлетаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»