Беларусы ўзялі чатыры медалі на турніры па грэка-рымскай барацьбе ў Харватыі
Аляксандр Лявнчык. Фота Мінспорту 22 верасня, Мінск . Чацвёра беларусаў сталі прызёрамі міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе Valamar Cup, які прайшоў у харвацкім горадзе Порач,
У актыве нашых барцоў два залатыя і два сярэбраныя медалі. У катэгорыі да 72 кг мацнейшым стаў Аляксандр Лявончык, які ў фінале перамог венгра Іштвана Ванчу. У вазе да 130 кг перамогу атрымаў Дзмітрый Зарубскі, у вырашальным паядынку беларус быў мацнейшы за літоўца Мантаса Кністаўтаса.
Другія месцы ў сваіх катэгорыях занялі Аляксандр Гур’еў (да 55 кг) і Шуай Мамедаў (да 77 кг), якія ўступілі ў фіналах прадстаўнікам Расіі і Грузіі адпаведна. У камандным заліку зборная Беларусі стала другой услед за грузінамі.






