У Белдзяржфілармоніі прайшоў гала-канцэрт у час Дзён культуры Самарскай вобласці
4 кастрычніка, Мінск . У Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі прайшоў гала-канцэрт у час Дзён культуры Самарскай вобласці ў Беларусі. Дэлегацыя на чале з міністрам культуры Самарскай вобласці Ірынай Калягінай прадстаўляе творчыя дасягненні свайго рэгіёна з 2 кастрычніка. На гала-канцэрце мінскай публіцы прадставіў сваё мастацтва Дзяржаўны акадэмічны Волжскі рускі народны хор імя Мілаславава. Калектыў вядомы тым, як беражліва захоўвае ўнікальныя рускія традыцыі. У праграме спалучаліся як непаўторныя волжскія спевы, так і арыгінальная харэаграфія, акрабатыка і віртуозны аркестравы акампанемент. Выступіў на сцэне і Маладзёжны хор Самарскай вобласці, у нумарах якога адлюстраваны агульнасць культурнага кода, пераемнасць пакаленняў і дружба братэрскіх народаў Беларусі і Расіі. 

































Фота Таццяны Матусевіч




