Зборныя Беларусі па валейболе вяртаюцца на еўрапейскія спаборніцтвы
Фота з архіва 1 ліпеня, Мінск . Нацыянальныя зборныя Беларусі дапушчаны да ўдзелу ў спаборніцтвах пад эгідай Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола (CEV), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФВ.
Адміністрацыйны савет Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола зацвердзіў удзел мужчынскай і жаночай зборных Беларусі ў спаборніцтвах CEV сярод нацыянальных каманд. Рашэнне было прынята ў ходзе анлайн-пасяджэння савета і адпавядае пастанове Міжнароднай федэрацыі валейбола (FIVB), якая была агучана ў маі бягучага года.
У ходзе абмеркавання Савет CEV пацвердзіў прыхільнасць да курсу на ўзгадненне сваіх рашэнняў з рашэннямі FIVB і рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта. Аб тэрмінах, фармаце ўдзелу і календары турніраў будзе паведамлена дадаткова пасля атрымання афіцыйнай інфармацыі ад Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола.




