Прэзідэнт

Лукашэнка падарыў новай інфекцыйнай бальніцы Мінска апарат ШВЛ, а яму перадалі «капсулу часу»

30 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час урачыстага адкрыцця падарыў новай Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы Мінска сучасны апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ),

Гэта апарат ад вядучага сусветнага вытворцы з Кітая. Ён дапамагае пры цяжкіх формах рэспіраторных інфекцый, забяспечваючы арганізм кіслародам і дазваляючы выйграць час, неабходны для дзеяння лякарстваў і выздараўлення чалавека.

Галоўная каштоўнасць мадэлі, якая перададзена бальніцы, — яе ўніверсальнасць і інтэлектуальныя магчымасці. Апарат усіх катэгорый пацыентаў ад нованароджаных дзяцей да дарослых. Убудаваныя адаптыўныя рэжымы вентыляцыі дазваляюць тэхніцы аўтаматычна падладжвацца пад асаблівасці дыхання кожнага чалавека. Гэта мінімізуе рызыку пашкоджання лёгачнай тканкі і паскарае працэс выздараўлення.
Ад калектыву бальніцы кіраўніку дзяржавы перадалі сімвалічны падарунак — «капсулу часу». Гэта сувенір з аўтэнтычных матэрыялаў, які адлюстроўвае частку гісторыі Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы. У адрэстаўраваную цагліну з самага старога будынка бальніцы (XIX стагоддзе) устаўлена празрыстая капсула з дакументамі і матэрыяламі з сучаснасці і мінулага. У ёй знаходзяцца фрагмент архіўнага дакумента — рашэнні аб будаўніцтве бальніцы ад 1911 года — і флэшка з тэкстамі і фотаальбомам аб гісторыі клінікі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»