Прэзідэнт

Лукашэнка — беларусам: за нас нашы пытанні ніхто не вырашыць, давайце дзейнічаць

30 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае скарыстацца часам магчымасцей і кожнаму на сваім месцы зрабіць неабходнае для паляпшэння свайго жыцця, развіцця галін і краіны ў цэлым. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў у Мінску на адкрыцці новай Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы,

«Давайце ў гэтых умовах жыць спакойна, ціха. Каб без канфліктаў і войнаў. І паступова, паступова рухацца наперад, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — За нас нашы пытанні ніхто не вырашыць, давайце дзейнічаць».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі рухаюцца наперад у тым ліку ў павышэнні дабрабыту людзей. Напрыклад, яшчэ некалькі гадоў таму размова ішла аб сярэдняй зарплаце ў эквіваленце $500. Цяпер гэта лічба значна большая, асабліва ў буйных гарадах і сталіцы. «Якія да ўлады, да мяне прэтэнзіі… А далей трэба зарабляць. Вы, напэўна, заўважылі, што я не ўстанаўліваю цяпер ніякіх парогаў ні ў тысячу долараў, ні ў паўтары тысячы, — адзначыў ён. — Прытым мы ж стрымліваем цэны. Вы ўсе хочаце рынку? Калі ласка, мы можам за суткі гэты рынак вам увесці. Але толькі вы падумайце, як у гэтых рыначных умовах будзеце жыць».
Прэзідэнт прывёў прыклад з прадуктамі харчавання, калі сельгасвытворцы бескантрольна «бабахнуць цэны» на паліцах магазінаў.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў былыя гады ідэю цалкам свабоднага рынку і адмовы ад планавання ў эканоміцы спрабавалі падкінуць збоку. «Мы спакойна рухаліся і разумелі, што ўсюды трэба нешта планаваць. Недзе стрымліваць, недзе больш свабодна адпускаць. Вось мы адпусцілі людзей: калі ласка, працуйце, у тым ліку ў ахове здароўя. У нас прыватная медыцына не забаронена. Але кантроль жорсткі. І ён будзе такі. Таму што здароўе людзей — гэта важна», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз заклікаў суграмадзян: «Давайце не будзем спяшацца, а будзем спакойна рухацца, плануючы, недзе абмяжоўваючы, недзе жыццё адпускаючы, каб яно больш свабодным было. Але абавязкова рухацца наперад, не стаяць на месцы. Паверце мне, сёння — час магчымасцей. Вы вось стаіце перада мной (удзельнікі цырымоніі адкрыцця новай бальніцы. — Заўвага ) і ніхто з вас не думае пра санкцыі. Як я сказаў два ці тры гады таму, забаронена гаварыць пра санкцыі і называць іх прычынай нейкіх нашых бед. Санкцыі — гэта час магчымасцей».

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на пытанні імпартазамяшчэння. Ва ўмовах санкцый у Беларусі асвоілі ўласную вытворчасць па многіх таварных пазіцыях. А тое, што няма сэнсу вырабляць самім, купляюць у партнёраў.

«Але толькі купляць трэба тое, што не можам рабіць самі. Тое, што можам, трэба рабіць самім. Трэба рабіць усё. І выбіраць момант, калі мы можам зрабіць гэта. Сёння момант, калі мы можам нешта зрабіць, нешта пабудаваць. Але трэба напружвацца. Галоўнае пытанне, якое мы павінны вырашаць пастаянна, — гэта дысцыпліна і парадак», — заявіў беларускі лідар.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»