Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Інданезіі Прабова Субіянта з 75-годдзем
Прабова Субіянта. Фота з архіва 17 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Інданезіі Прабова Субіянта з 75-годдзем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Багаты прафесійны і жыццёвы вопыт, мудрасць выдатнага дзяржаўнага дзеяча дазваляюць Вам упэўнена весці народ Інданезіі па шляху міру, працвітання і прагрэсу, — гаворыцца ў віншаванні. — Дзякуючы Вашым асабістым намаганням Рэспубліка Інданезія цвёрда замацавала за сабой статус аднаго з прызнаных лідараў Глабальнага Поўдня і Паўднёва-Усходняй Азіі».
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з асаблівай цеплынёй успамінае сустрэчу з Прабова Субіянта ў сонечнай Джакарце ў час афіцыйнага візіту ў ліпені гэтага года. «Спадзяюся на прадаўжэнне плённага дыялогу, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Перакананы, разам мы здолеем вывесці супрацоўніцтва нашых краін на ўзровень стратэгічнага партнёрства, што поўнасцю адпавядае інтарэсам беларусаў і інданезійцаў».
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Інданезіі добрага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і далейшых здзяйсненняў на карысць дружалюбнага інданезійскага народа.





