Эканоміка

Больш за 10,8 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі

Фота з архіва 30 кастрычніка, Мінск . У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы 10 819 тыс. т, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Мінская вобласць сабрала 2935 тыс. т, Гродзенская — 2141 тыс. т., Брэсцкая — 1995 тыс. т, Магілёўская — 1348 тыс. т, Гомельская — 1275 тыс. т, Віцебская — 1125 тыс. т.

Нарыхтавана: сена — 632 тыс. т (88% ад плана), сенажу — 13 048 тыс. т (91%), сіласу — 18 985 тыс. т (92%), травяных кармоў — 9160 тыс. т кармавых адзінак (90%). Кукуруза на сілас убрана з 96% плошчаў.

Цукровыя буракі ўбраны з 87 тыс. га, што складае 81% ад плана. Накапана 4332 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 496 ц/га (у Мінскай вобласці — 1599 тыс. т, у Гродзенскай — 1448 тыс. т, у Брэсцкай — 781 тыс. т, у Магілёўскай — 439 тыс. т, у Гомельскай — 39 тыс. т, у Віцебскай — 26 тыс. т).

Бульбы накапалі 727 тыс. т (у Мінскай вобласці — 209 тыс. т, Магілёўскай — 162 тыс. т, Брэсцкай — 139 тыс. т, Гродзенскай — 84 тыс. т, Гомельскай — 78 тыс. т, Віцебскай — 55 тыс. т). Сярэдняя ўраджайнасць — 334 ц/га, што на 23 ц/га вышэй за мінулагоднюю.

Агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 148 тыс. т ураджайнасцю 321 ц/га, што на 12 ц/га вышэй за мінулагодні ўзровень. Убрана 82% плошчаў. Паднята зябліва на 542 тыс. га — 38% ад плана.

Назапашана мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад зяблевую апрацоўку і яравую сяўбу 78% да плана.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»