Грамадства

Мінск прымае «Фінал чатырох» жаночага Кубка Беларусі па баскетболе 

Фота БФБ 28 лістапада, Мінск . Заключны этап розыгрышу жаночага Кубка Беларусі па баскетболе — «Фінал чатырох» — стартуе на пляцоўцы РДВАР у Мінску,

У першым паўфінальным паядынку цяперашні ўладальнік трафея «МІНСК» сустрэнецца з дзеючымі чэмпіёнкамі краіны баскетбалісткамі гродзенскай «Алімпіі» (пачатак гульні ў 15.00). У другім паўфінале лідар нацыянальнага першынства «Гарызонт» будзе сапернічаць са сваёй маладзёжнай камандай (пачатак гульні ў 18.00). Пераможцы сённяшніх сустрэч 29 лістапада згуляюць у вырашальным матчы 30-га кубкавага розыгрышу, а тыя, хто прайграе, паспаборнічаюць за бронзавыя ўзнагароды. Уваход на ўсе гульні свабодны.

Год таму «МІНСК» перамог у фінале «Алімпію» і шосты раз стаў уладальнікам Кубка Беларусі. У гульні за бронзу «Гарызонт» быў мацнейшы за маладзёжную каманду БК «МІНСК».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»