Селіверстаў усклаў кветкі да Вечнага агню ў Чэлябінску
28 лістапада, Чэлябінск . Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў усклаў кветкі каля мемарыяльнага комплексу «Вечны агонь» у Чэлябінску,
Урачыстая цырымонія прайшла ў час мерапрыемстваў праграмы паказу канцэрта-рэквіема «Кожны трэці». У цырымоніі таксама прыняў удзел губернатар Чэлябінскай вобласці Аляксей Тэкслер.
Мемарыяльны комплекс «Вечны агонь» прысвечаны жыхарам Паўднёвага Урала, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны скульптурны вобраз комплексу — помнік танкістам-дабравольцам Чэлябінска, які быў афіцыйна адкрыты 8 мая 1975 года, да 30-годдзя Перамогі. Скульптурны вобраз увасабляе рабочага-танкабудаўніка, яшчэ ў рабочым фартуху, але ўжо надзеўшага салдацкія боты і шлем танкіста. Манумент узведзены на тым месцы, адкуль 9 мая 1943 года адправілася на фронт чэлябінская дабравольніцкая танкавая брыгада.




Фота Таццяны Матусевіч






