Эканоміка

«Пашырэнне дылерскай сеткі і развіццё супрацоўніцтва». Селіверстаў наведаў завод групы кампаній «ЛД» у Чэлябінску

27 лістапада, Чэлябінск . Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў 27 і 28 лістапада наведвае з візітам Чэлябінск,
Сёння Юрый Селіверстаў азнаёміўся з работай аднаго з заводаў групы кампаній «ЛД» — лідара расійскага рынку ў вытворчасці трубаправоднай арматуры. Група кампаній «ЛД» аб’ядноўвае чатыры заводы, а таксама гандлёвыя і сэрвісныя структуры. Як расказаў кіраўнік Групы кампаній «ЛД» Дзмітрый Левін, з Беларуссю холдынг супрацоўнічае з 2005 года, пастаўляючы сваё абсталяванне для цеплавой і газавай сетак і прадпрыемстваў ЖКГ. Сярод пастаянных беларускіх партнёраў — абласныя энергетычныя прадпрыемствы, «Белшына», МАЗ, МЗКЦ, «Беларуськалій».
«Мы ў Беларусь пастаўляем усе нашы тавары: стальны шаравы кран, латунны кран, латунны фітынг, стальную дыскапаваротную засаўку, фланец і шмат іншага. Беларусь — гэта першы наш замежны кліент. Уся гісторыя прадпрыемства нашага звязана з Беларуссю. Гэта вельмі перспектыўная работа», — адзначыў ён.
Так, паводле слоў Дзмітрыя Левіна, іх латунныя краны прадаюцца ў Беларусь з 2017 года. У гэтым жа годзе быў адкрыты філіял у Фаніпалі. Сёння абарот продажаў у Беларусі складае 600 млн руб. На тэрыторыі рэспублікі налічваецца больш за 30 дылераў прадпрыемства, вядзецца работа з канечнымі спажыўцамі ў цеплазабеспячальнай, газавай, будаўнічай галінах.
«Гэта стабільная партнёрская работа. Мы братэрская дзяржава і хочам бачыць доўгатэрміновыя адносіны, якія будуць толькі паляпшацца. Калі мы пачалі працаваць з Беларуссю, то сутыкнуліся з некалькімі іншымі патрабаваннямі да прыёмкі тавару і ўмовамі эксплуатацыі, звязанымі з іншым кліматам і рабочым асяроддзем. Гэта дало магчымасць нам дастаткова сур’ёзна палепшыць нашу прадукцыю і адаптаваць яе да розных умоў эксплуатацыі», — падкрэсліў Дзмітрый Левін. У планах — пашырэнне дылерскай сеткі і ўзмацненне прысутнасці ў жыллёва-камунальным комплексе і ў сферы будаўніцтва.
Юрый Селіверстаў абмеркаваў з кіраўніцтвам холдынга далейшае супрацоўніцтва і новыя перспектывы ўзаемадзеяння. Фота Таццяны Матусевіч

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»