«Гэта слёзы радасці». Удзельнікі гуманітарнай місіі ў беларуска-ўкраінскім прыграніччы падзяліліся эмоцыямі
27 лістапада, Гомельскі раён . Гуманітарная місія па вяртанні пажылых грамадзян з Расіі да сваіх блізкіх ва Украіну праходзіць у пункце пропуску «Новая Гута»,
Людзі пенсійнага ўзросту хвалююцца, маюць патрэбу ў клопаце і ўвазе блізкіх. Некаторым неабходна суправаджэнне і кансультацыі медыцынскіх спецыялістаў. Для ўсіх створаны неабходныя ўмовы для камфортнага шляху. На беларускай тэрыторыі для ўсіх гарантавана бяспека. Адчуваючы шчыры клопат і ўдзел, а таксама ў чаканні сустрэчы з роднымі людзі не хаваюць эмоцый.
Дзякуе беларусам за ўвагу Ніла Сцяпанаўна, якая разам з мужам і 98-гадовай мамай ідуць па маршруце спакою. Сваякі ёсць па абодва бакі граніцы. Адзінае, аб чым марыць жанчына, — мір для кожнага. «Больш за 15 гадоў не бачыліся з некаторымі роднымі. Вельмі чакаем сустрэчы», — сказала яна.
«Вельмі хвалююся, як усё складзецца ў далейшым. Але галоўнае — страху не стала. А жыццёвыя справы наладзім. Хочацца міру», — назвала галоўнае жаданне жанчына. Ніла Сцяпанаўна заўсёды з цяплом адносіцца да Беларусі і беларусаў. Да гэтага часу ўзгадвае паездкі ў Брэсцкую крэпасць у маладосці.
Пенсіянерка Зінаіда прыціскае руку да грудзей, перыядычна выцірае слёзы. Яна накіроўваецца ў Харкаўскую вобласць. «Больш за ўсё мару ўнучку абняць, пяць гадоў, а можа, і больш, не бачыла яе, вырасла ўжо. Гэта слёзы радасці», — падзялілася яна, выціраючы іх.
Беларусы падрыхтавалі для ўдзельнікаў гуманітарнай місіі прадуктовыя наборы, прадугледжана гарачае харчаванне, садавіна.
«Беларусі дзякуй, дапамагаюць нам. Тут спакойна, нічога над галавой не лятае», — дзякуе пенсіянерка Таццяна. З пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі яна не бачылася з роднымі.
У машыне хуткай дапамогі пераадольвае адлегласць Галіна Іванаўна. Едзе да сястры. «Мне 80-ы год, хаджу на кастылях. Не магу адна ўжо», — з хваляваннем кажа яна, бо доўгачаканая сустрэча адбудзецца ўжо зусім хутка. «Едзем праз Беларусь, тут спакойна. Дзякуй за ўсё», — удзячная яна.
Беларусь нязменна прытрымліваецца міралюбівай пазіцыі і дэманструе міратворчую палітыку, ствараючы неабходныя ўмовы для дыялогу бакоў канфлікту, а таксама аказваючы садзейнічанне ў забеспячэнні гуманітарных маршрутаў, уз’яднанні сем’яў, абмене ваеннапалоннымі, целамі загінуўшых ваеннаслужачых. Ужо звыш 70 гуманітарных, абменных місій праведзена ў Беларусі.
Фота Марыны Васільевай






