Спорт

Беларус Бяляеў стаў трэцім на першынстве Еўропы па барацьбе сярод глухіх

Фота Мінспорту 27 лістапада, Мінск . Беларус Мікалай Бяляеў заваяваў бронзу першынства Еўропы па барацьбе сярод спартсменаў з парушэннямі слыху, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Кантынентальны форум праходзіць у армянскім Цахкадзоры. У першы дзень турніру на дыван выйшлі юныя прадстаўнікі грэка-рымскага стылю барацьбы, Мікалай Бяляеў заняў трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 51 кілаграма сярод юнакоў да 17 гадоў. Чэмпіёнам стаў Юсуф Дагру з Турцыі, серабро — у армяніна Давіда Аруцюняна.

27 і 28 лістапада ў Цахкадзоры пройдуць спаборніцтвы ў дарослых барцоў класічнага стылю. Прызёры ў вольнай барацьбе вызначацца з 29 лістапада па 1 снежня, у нядзелю на турніры выступяць юнакі і дзяўчаты, у панядзелак і аўторак — вопытныя атлеты. Усяго чэмпіянат Еўропы сабраў каля 300 спартсменаў і членаў дэлегацый з 11 краін.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»