Грамадства

Рыхтуецца новы ўказ аб Парку высокіх тэхналогій

Фота з архіва 17 верасня, Мінск . Рыхтуецца новы ўказ аб Парку высокіх тэхналогій. Аб гэтым заявіла журналістам начальнік Сакратарыята Наглядальнага савета Парка высокіх тэхналогій Ганна Рабава,

Ганна Рабава адзначыла, што ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на сусветным рынку даводзіцца адаптаваць істытуцыянальныя патрабаванні. «У прыватнасці, мы ўжо выходзім на прыняцце ўказа па ПВТ. Цяпер ён праходзіць апрабацыю сярод дзяржорганаў, таму ў хуткім часе мы прапануем грамадскасці навацыі ў нашай інстытуцыі», — сказала яна.
Сёння прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын праводзіць пасяджэнне Наглядальнага савета Парка высокіх тэхналогій. У прыватнасці, прапануецца зарэгістраваць больш за 30 новых рэзідэнтаў. «Хацела б адзначыць, што з тых кампаній, якія да нас прыходзяць, ужо толькі малая доля працуе як заказныя, астатнія — як прадуктовыя або змешаная мадэль. Гэта нас вельмі радуе», — адзначыла Ганна Рабава.
Асобна яна спынілася на тэме падтрымкі стартап-сістэмы. «Пазаўчора мы правялі буйнейшы ў нашай гісторыі стартап-форум Space Day. У нас было амаль 2 тыс. ініцыятыўных маладых удзельнікаў. Вельмі шмат бізнес-кампаній было прадстаўлена. Форум знайшоў проста цудоўную падтрымку. Мы ўручылі гранты тым, каго адабраў Сакратарыят па даручэнні Наглядальнага савета. Атраманы самы пазітыўны водгук», — падкрэсліла начальнік Сакратарыята Наглядальнага савета ПВТ.
Фота Мікалая Пятрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»