Спорт

На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы ў Кітаі выступяць восем беларусаў

Фота з архіва 27 кастрычніка, Мінск . У кітайскім Нінбо стартаваў чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы з удзелам беларускіх штангістаў,

Нашу краіну прадставяць восем спартсменаў — пяць дзяўчат і трое мужчын. Першай на памост з беларусак 29 кастрычніка выйдзе Юлія Кацянёва, якая выступіць у катэгорыі да 53 кг. Таксама ў жаночы склад увайшлі прызёры ЧЕ-2026 Аліна Шчапанава (да 61 кг) і Дзіяна Майсяевіч (да 69 кг), дзеючая чэмпіёнка Еўропы Сюзанна Валадзько (да 69 кг) і медалістка Алімпійскіх гульняў Дар’я Навумава (да 77 кг).

Удзел у мужчынскіх спаборніцтвах прымуць нашы Арцём Данільчык (да 70 кг), Ігар Лазко (да 95 кг) і прызёр нядаўняга кантынентальнага форуму Ягор Папоў (да 75 кг). Акрамя таго, працаваць арбітрам на турніры ў Нінбо будзе дзяржаўны трэнер нацыянальнай каманды, суддзя міжнароднай катэгорыі Наталля Радухоўская.

Усяго галоўны старт сезона сабраў у Кітаі больш за 500 цяжкаатлетаў з 98 краін, чэмпіянат прадоўжыцца па 8 лістапада.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»