Беларусь у рэйтынгу ІКТ
Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі ў Індэксе развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ)*.
Сярэднесусветны паказчык 2026 года — 79 балаў (са 100 магчымых).
Падагульняючы рэзультат развіцця ІКТ у Беларусі:
2026 год — 92 балы,
2025 год — 90,7 бала,
2024 год — 88,5 бала,
2023 год — 86,9 бала.
Па двух паказчыках індэкса краіна атрымала максімальнае значэнне (100 працэнтаў):
— кошт карзіны фіксаванага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт (у працэнтах ад ВНД** на душу насельніцтва),
— колькасць асоб, якія маюць мабільны тэлефон (у працэнтах).
Асобныя паказчыкі ў галіне электрасувязі.
У Беларусі 94,3 працэнта насельніцтва карыстаюцца інтэрнэтам, 94,1 працэнта дамашніх гаспадарак маюць доступ да сеткі дома.
У рэспубліцы высокі ахоп насельніцтва сеткамі 3G (99,9 працэнта) і 4G/LTE (99,0 працэнта).
* Індэкс развіцця ІКТ разлічваецца і публікуецца з 2009 года, ён адлюстроўвае дасягненне краінамі прагрэсу па ўкараненні ІКТ. У Індэксе МСЭ 2026 года вызначаны прагрэс 159 краін на шляху да ўніверсальнага і эфектыўнага падключэння, якое вызначаецца як магчымасць роўнага доступу ў Інтэрнэт для кожнага, па даступнай цане, у любым месцы і ў любы час з мінімальнымі затратамі.
** ВНД – валавы нацыянальны даход.
Крыніца: Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, рэйтынг МСЭ.






