Тыдзень бацькоўскай любові
У Беларусі 14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці і 21 кастрычніка — Дзень бацькі. Гэтыя святы паміж сабой аб’ядноўвае Тыдзень бацькоўскай любові.
У Беларусі ва ўзросце 18 гадоў і старэйшым пражываюць*:
4045,1 тыс. жанчын (55,1%),
3294,7 тыс. мужчын (44,9%).
Сярэдні ўзрост узяцця першага шлюбу:
у жанчын — 26,7 года,
у мужчын — 29 гадоў.
Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці — 27,6 года.
Статыстычны партрэт маці:
беларуска,
гараджанка,
замужам,
выхоўвае 2-х дзяцей,
мае вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю,
працуе ў сферы гандлю або адукацыі.
Статыстычны партрэт бацькі:
беларус,
гараджанін,
жанаты,
выхоўвае 2-х дзяцей,
мае вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю,
працуе ў апрацоўчай прамысловасці або будаўнічай сферы.
Дзяржаўная сямейная палітыка ўключае шырокі комплекс мер — ад выплаты дапамог у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей да гарантый і льгот у сферы адукацыі, аховы здароўя, працоўнага, падатковага, пенсійнага заканадаўства. У Беларусі дзейнічае 11 відаў дзяржаўных дапамог для сем’яў з дзецьмі.
Адкрыта 156,9 тыс. дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал»** для шматдзетных сем’яў (на 1.10.2026 г.).
На выплату дапамог сем’ям з дзецьмі ў 2026 г. выдзелена 4,1 млрд рублёў, з іх 2,3 млрд рублёў — на выплату дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў.
Атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы ў 2025 г. больш за 5,7 тыс. маладых сем’яў і звыш 7,5 тыс. шматдзетных сем’яў.
* На 1.01. 2026 г.
** Памер сямейнага капіталу падлягае штогадовай індэксацыі. З 1 студзеня па 31 снежня 2026 г. яго памер складае 35 505 рублёў.
Крыніцы: Белстат, Мінпрацы.





