Інфаграфіка

Правілы бяспечных пакупак у інтэрнэце

Робячы пакупкі ў інтэрнэце, выконвайце асноўныя правілы:

— адмоўцеся ад поўнай перадаплаты,
сапраўдныя і добрасумленныя прадаўцы заўсёды прапануюць паслугу накладной платы або разлік з кур’ерам па факце дастаўкі і агляду тавару;

— не пераходзьце па дадатковых спасылках,
 афармляйце заказы толькі на афіцыйных маркетплэйсах або сайтах з абароненым злучэннем;

— аналізуйце акаўнт і цэны,
занадта нізкая цана (на 30-50% ніжэйшая за рыначную) — інструмент прыцягнення ўвагі. Трэба звяртаць увагу на дату стварэння старонкі і актыўнасць (махлярскія акаўнты часта створаны нядаўна, каментарыі пад публікацыямі закрыты або змяшчаюць шаблонныя хвалебныя водзывы);

— захоўвайце чэкі і перапіску,
калі ўсё ж вырашылі зрабіць заказ анлайн — захоўвайце скрыншоты перапіскі, рэквізіты рахунку, чэкі аб аплаце і спасылку на старонку прадаўца.

Важна
Калі сталі ахвярай інтэрнэт-ашуканцаў, трэба неадкладна звярнуцца ў органы ўнутраных справаў па тэлефоне 102.

Крыніца: Следчы камітэт Беларусі

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»