Інфаграфіка

Мінск — маладзёжная сталіца Беларусі

Маладзёжная сталіца — галоўная пляцоўка рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў, інавацыйных праектаў і мерапрыемстваў.

Рэспубліканскі праект «Маладзёжная сталіца» рэалізуецца ў Беларусі з 2016 года.

Статус маладзёжнай сталіцы прысуджаецца гораду па выніках конкурсу тэрмінам на адзін год.

На працягу года праводзяцца адукацыйныя і спартыўныя форумы, розныя фестывалі, акцыі і сацыяльныя ініцыятывы, накіраваныя на развіццё маладзёжнага асяроддзя, сустрэчы з удзелам моладзі.

Маладзёжныя сталіцы ў розныя гады

2016 — Баранавічы — першая маладзёжная сталіца,

2017 — Полацк,

2018 — Магілёў,

2019 — Орша,

2020 — Пінск,

2021 — Гродна,

2022 — Віцебск,

2023 — Наваполацк,

2024 — Брэст,

2025 — Гомель.

У 2026 годзе статус маладзёжнай сталіцы прысвоены гораду Мінску. Старт праекта — 26-27 сакавіка.

Лагатыпам выбрана стылізаваная літара «М», якая аб’ядноўвае некалькі сэнсаў: Мінск, моладзь, а таксама адкрытыя маршруты і магчымасці.

Сімвалам маладзёжнай сталіцы 2026 года стаў Вожык Мінчонак.

Мінск — сталіца Беларусі, палітычны, эканамічны, прамысловы, навуковы і культурны цэнтр краіны.

Насельніцтва — амаль 2 млн чалавек (21,9% ад агульнай колькасці насельніцтва Беларусі)*.

Плошча — 353,6 кв.км.

* На 1.01.2025 г.

Крыніцы: Мінгарвыканкам, Белстат, адкрытыя крыніцы

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»