Інфаграфіка

Адзін з самых незвычайных у свеце. Будынку Нацыянальнай бібліятэкі — 20 гадоў

Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыўся для чытачоў 16 чэрвеня 2006 года. 

З гісторыі бібліятэкі 

Бібліятэка заснавана 15 верасня 1922 года (з кніжным фондам 30 тыс., да 1932 года — 1 млн). Размяшчалася ў будынку на вул. Чырвонаармейскай з 1932 года. 

У 1992 годзе атрымала назву «Нацыянальная бібліятэка Беларусі». 

У 2002 годзе падпісаны ўказ аб узвядзенні новага будынка бібліятэкі, у гэтым жа годзе адбылася закладка фундамента. Узвядзенне Нацыянальнай бібліятэкі стала агульнанароднай справай*. 

Будынак бібліятэкі — адзін з самых незвычайных у свеце. Форма аграненага алмазу сімвалізуе каштоўнасць ведаў і бясконцасць пазнавальнага свету. 

Параметры будынка 

Складаны шматграннік з 18 квадратаў і 8 трохвугольнікаў, размешчаны на падстаўцы-подыуме (стылабат). 
Агульная вышыня — 73,7 м (23 паверхі). 
Вага — 115 тыс. т. 
Збудаванне разлічана на 500 гадоў. 

У бібліятэцы 17 чытальных залаў, штодзённа іх наведваюць 1,5-2,5 тыс. чалавек. 

Фонды бібліятэкі налічваюць больш за 10,5 млн адзінак дакументаў. 
Працуе ўнікальная сістэма тэлеліфта (дазваляе дастаўляць кнігі са сховішчаў да любой чытальнай залы за 20 мін). 

* Ва ўзвядзенні будынка ўдзельнічалі будаўнікі з усіх абласцей краіны. Работы на будпляцоўцы вяліся кругласутачна, а ў найбольш напружаныя дні на ёй адначасова працавалі каля 3 тыс. будаўнікоў. 

Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»