Інфаграфіка

Моладзь Беларусі

У Беларусі пражываюць больш як 1,63 млн чалавек ва ўзросце 14-30 гадоў* (18,1% ад агульнай колькасці насельніцтва), з іх:
— дзяўчаты — 48,8%,
— юнакі — 51,2%.

Самы «малады» з рэгіёнаў — горад Мінск (396,5 тыс. маладых людзей). У 2026 годзе Мінск — маладзёжная сталіца Беларусі.

Значная частка моладзі — навучэнцы і студэнты.

У 2025/2026 навучальным годзе атрымлівалі адукацыю:
— вышэйшую — 239,7 тыс. студэнтаў і магістрантаў;
— сярэднюю спецыяльную — 119,9 тыс. навучэнцаў;
— прафесійна-тэхнічную — 71,4 тыс. навучэнцаў.

Узровень занятасці моладзі** — 56,5% (17,6% ад занятага насельніцтва краіны).

У ліку папулярных сярод моладзі сфер дзейнасці — інфармацыя і сувязь; дзяржаўнае кіраванне; творчасць, спорт, забавы і адпачынак.

Доля моладзі сярод кіраўнікоў — 9,5%.

Пераважны ўзрост для заключэння шлюбу:
— для дзяўчат — 21-26 гадоў;
— для юнакоў — 23-28 гадоў.

Папулярнасць спорту сярод моладзі (16-30 гадоў):
— юнакі — 60%;
— дзяўчаты — 54,1%.

* На 1 студзеня 2026 года.
** У 2025 годзе.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»