Інфаграфіка

Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» урачыста адкрыты 25 верасня 1971 года. 

З гісторыі абароны крэпасці 

Гераічная абарона крэпасці прадаўжалася з 22 чэрвеня па канец ліпеня 1941 года. 

Да моманту пачатку вайны ў Брэсцкай крэпасці налічвалася ад 7 да 8 тыс. савецкіх воінаў. 

Праціўнік меў амаль 10-кратную перавагу ў сілах. 

Брэсцкую крэпасць абаранялі воіны больш як 30 нацыянальнасцей СССР. 

Амаль 200 удзельнікаў абароны ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена маёру Гаўрылаву (1957) і лейтэнанту Кіжаватаву (пасмяротна). 

8 мая 1965 года Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой». 

У 1971 годзе на ўрачыстым адкрыцці комплексу прысутнічала больш за 600 ветэранаў Брэсцкага гарнізона 1941 года, члены сем’яў загінулых. 

Архітэктурна-скульптурны ансамбль мемарыяла ўключае манументальны галоўны ўваход у выглядзе зоркі, галоўны манумент «Мужнасць», штык-абеліск, скульптурную кампазіцыю «Смага», плошчу Цырыманіялаў, манументальныя пліты з пахаваннямі загінулых, тэрасы-трыбуны, руіны і ўцалелыя збудаванні крэпасці, музей. 

Кампазіцыйны цэнтр ансамбля — манумент «Мужнасць» — абагульнены вобраз воіна-пераможцы і сцяга. Скульптура складаецца з 200 частак (пры лінейных памерах у плане да 54 м, вышыня больш за 30 м). 

Штык-абеліск вышынёй 104,5 м — сімвал воінскай славы, звязаны з асноўным манументам «Мужнасць» трыма радамі надмагільных пліт.

У Цытадэлі, на левым беразе ракі Мухавец, размешчана скульптурная кампазіцыя «Смага» — фігура распластанага на зямлі салдата, які цягнецца з каскай да вады. Адна з драматычных старонак абароны Брэсцкай крэпасці — вострая няхватка вады. 

Комплекс унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. 

За значныя дасягненні ў захаванні гістарычнай спадчыны, увекавечанні памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі комплекс удастоены ордэна Францыска Скарыны. 

Крыніцы: Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»