Спорт

Аляксей Протас аддаў дзве галявыя перадачы ў пераможным матчы «Вашынгтона»

Аляксей Протас. Фота ФХБ 30 кастрычніка, Мінск . Асістэнцкі дубль Аляксея Протаса дапамог «Вашынгтону» атрымаць перамогу ў матчы Нацыянальнай хакейнай лігі,
Сталічны клуб на выездзе абыграў «Нэшвіл» з лікам 4:3. Протас-старэйшы асісціраваў Коўлу Хатсану на 34-й мінуце, а таксама аддаў галявы пас Алексу Таку ў пераможнай галявой атацы ў сярэдзіне трэцяга перыяду. У 12 матчах сезона Аляксей набраў 5 (1+4) ачкоў.
Беларускі нападаючы «Нэшвіла» Віталь Пінчук прапусціў трэці паядынак запар. Вечарам 31 кастрычніка па мінскім часе «драпежнікі» сустрэнуцца з «Тампай-Бэй» (21.00), «Вашынгтон» у ноч на панядзелак прыме «Мінесоту». 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»