Беларускія футбалісты выйгралі два матчы на турніры ў Санкт-Пецярбургу
Фота з архіва 29 жніўня, Мінск . Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-16) атрымалі другую вікторыю на міжнародным турніры памяці Юрыя Марозава ў Санкт-Пецярбургу,
Пасля стартавай нічыёй з юнацкай зборнай Расіі (0:0), падапечныя Дзмітрыя Пятроўскага здабылі дзве перамогі запар. У другім туры беларусы адолелі равеснікаў з піцерскага «Зеніта» — 2:1 (мячы ў пераможцаў забілі Данііл Прышчыца і Іван Быстры), а потым з такім жа рэзультатам перамаглі выхаванцаў бразільскага клуба «Флуміненсе» з Рыа-дэ-Жанэйра. У наступным матчы 29 жніўня беларускія футбалісты сустрэнуцца з казахстанскім «Кайратам» з Алматы, а 30 жніўня завершаць спаборніцтвы паядынкам з сербскай «Црвенай Звездай» з Бялграда.
Міжнародны юнацкі турнір памяці заслужанага трэнера Савецкага Саюза праводзіцца ў Санкт-Пецярбургу з 2006 года.




