«Падарожжа ў васільковы край». «Поезд Памяці» сустрэлі ў Віцебску
Навіны сюжэта «Маладзёжная палітыка Беларусі » Сацыяльныя і экаініцыятывы: у Мінску прайшоў форум маладзёжных паслоў МУР «Больш за ўсё хачу наведаць Буйніцкае поле». Удзельнікі «Поезда Памяці» прыбылі ў Магілёў 24 чэрвеня, Віцебск . «Поезд Памяці» прыбыў у Віцебск. Васільковы край (менавіта гэта кветка — сімвал «Славянскага базару») сустрэў удзельнікаў праекта караваем, танцамі, гукамі баяна і цымбалаў,
Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксей Гуйда падкрэсліў, што Віцебшчына славіцца культурнымі і гістарычнымі традыцыямі.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны было прыкладзена нямала сіл для таго, каб аднавіць разбураны горад. Наступныя пакаленні аб’яднаны ў імкненні помніць пра той подзвіг, які здзейснілі нашы дзяды і прадзеды. Менавіта яны падарылі мір, магчымасць працаваць, вучыцца і гадаваць дзяцей.

«Віцебск з’яўляецца культурнай сталіцай. Вы прыбылі сюды напярэдадні правядзення XXXV «Славянскага базару». Я думаю, што вы абавязкова пабываеце на лакацыях, на якіх праводзіцца наш фестываль. Мы падрыхтавалі цікавую, захапляючую і пазнавальную праграму», — звярнуўся да ўдзельнікаў праекта Аляксей Гуйда.
Паводле слоў намесніка старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктара Глушына, Віцебск памятае гады вайны. У 1944-м было разбурана 93 працэнты жылога фонду горада. Са 180 тыс., якія жылі ў нашым горадзе да вайны, пераможцаў-вызваліцеляў горада сустракалі 118 віцябчан. Сёння Віцебск — прыгожы горад, які развіваецца, рады прыняць удзельнікаў культурна-адукацыйнага праекта.
Ягор Цямчык з Ляхавіч бываў у Віцебску, бо яго бацька выступаў на міжнародным фестывалі «Славянскі базар». «Я вельмі хацеў бы, каб хлопцы і дзяўчаты ў Віцебску ўсё ж убачылі Летні амфітэатр. Лічу, што гэта адна з самых прыгожых мясцін у Беларусі. Я пасябраваў ужо з удзельнікамі праекта не толькі з Беларусі, але і з Арменіі, Кыргызстана, Расіі», — сказаў школьнік.

«Мой прадзед ваяваў. Бабуля расказвала пра тое, як прадзед вызваляў Берлін і быў узнагароджаны. На жаль, я не вельмі добра ведаю прадзеда, але заўсёды ў думках гавару яму дзякуй за Перамогу», — прызнаўся ён.
Паводле слоў яго сябра, удзельніка праекта з Арменіі Атака Егіязарана, вельмі спадабаліся ўсе беларускія гарады, і ён хоча больш пазнаць пра Віцебск. У яго сям’і таксама ёсць ваенная гісторыя: прадзед Атака абараняў Сталінград. Ён памёр за два гады да таго, як нарадзіўся Атак, у сям’і захаваліся яго медалі.
«Поезд Памяці» — праект, які не толькі знаёміць з гісторыяй, але і дапамагае завесці мноства сяброў. Я ўжо зблізіўся з хлопцамі і дзяўчатамі з іншых краін, усіх запрашаю ў Арменію і чакаю ў сябе дома», — сказаў удзельнік праекта. 


Фота Аляксандра Хітрова






