Грамадства

«Тут усё шчыра». Маркаў раскрыў сакрэт папулярнасці «Купалля» ў Александрыі

Марат Маркаў 11 ліпеня, Александрыя . Сакрэт папулярнасці рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у яго шчырасці. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр культуры Марат Маркаў,

«У мінулым годзе на «Александрыі» ўстаноўлены рэкорд наведвальнасці — 115 тыс. чалавек. Адчуваю, што ў гэтым годзе маштаб і размах большы. Пасля ранішняга дажджу хмары разышліся — і людзей на свяце адразу стала вельмі шмат», — адзначыў міністр.

Марат Маркаў падкрэсліў, што на такіх фестывалях адчуваецца, наколькі багата беларуская культура, тут прадстаўлены ўсе вобласці. А сёлета — і амаль 30 рэгіёнаў Расіі. «І я вельмі хацеў бы, каб мы гэта захавалі. Мая задача як міністра культуры прыкласці ўсе намаганні для гэтага», — сказаў ён.

Свята ў бягучым годзе прымае гасцей ужо 17-ы раз. І з кожным годам яно пашыраецца. І сакрэт такой папулярнасці просты. «Тут усё шчыра — гэта самы галоўны інгрэдыент, які дапамагае захоўваць цікавасць і жаданне сюды прыязджаць. Шчырасць зыходзіць ад усіх людзей: тых, хто прадстаўляе народнае мастацтва, і тых, хто прыязджае гэта мастацтва ўбачыць, — падкрэсліў Марат Маркаў. — А яшчэ Александрыя — месца сілы: нішто не зараджае так, як родная зямля. Фестывалю жадаю толькі адно — жыць!»

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»