Эканоміка

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 чэрвеня склалі $15,038 млрд

3 чэрвеня, Мінск . Золатавалютныя рэзервы Беларусі зменшыліся за май на $228,6 млн і на 1 чэрвеня 2026 года склалі $15,038 млрд, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

«Скарачэнне аб’ёму золатавалютных рэзерваў звязана са зніжэннем цаны на золата на міжнародных рынках, а таксама з выплатамі па знешніх абавязацельствах урада Беларусі», — растлумачылі ў Нацбанку.

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 чэрвеня склаў $5,7491 млрд, зменшыўшыся за май на $113,7 млн, аб’ём манетарнага золата — $7,8792 млрд, зменшыўшыся на $107,8 млн.

Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2026 года павінен скласці не менш за $9,2 млрд.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»