Прэзідэнт

У Беларусі актуалізаваны закон аб таварных біржах

Фота з архіва 1 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб таварных біржах», які ўдасканальвае і актуалізуе нормы адпаведнага дакумента ад 5 студзеня 2009 года. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Закон змяшчае палажэнні, накіраваныя на фарміраванне нацыянальнай сістэмы біржавых цэнавых індэксаў і каціроўкі цэн. У ім замацаваны асноўныя прынцыпы біржавой дзейнасці і спрошчаны працэдуры заключэння дагавораў на біржавое абслугоўванне.

Акрамя таго, пашыраны і ўдакладнены функцыі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» ў сферы біржавога гандлю.

Маёмасныя правы на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці аднесены да біржавога тавару і дапушчаны да біржавога гандлю.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»