Прэзідэнт

Лукашэнка: фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне стаў знакавай творчай падзеяй краіны 

12 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх з адкрыццём культурнага форуму, які стаў знакавай падзеяй і ўжо дваццаць пяты раз збірае аматараў музыкі і роднага слова.

«На некалькі дзён Маладзечна становіцца цэнтрам творчага жыцця краіны, дзе пераплятаюцца традыцыі і сучаснасць. На фестывальных сцэнах гучаць галасы знакамітых майстроў і маладых выканаўцаў, нараджаюцца цікавыя ідэі і праекты, якія адлюстроўваюць духоўную сілу і каштоўнасці беларускага народа», — гаворыцца ў прывітанні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што юбілейнае мерапрыемства падорыць гасцям і ўдзельнікам святочны настрой і незабыўныя імгненні яднання з сапраўдным мастацтвам.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім добрага здароўя, поспехаў і новых дасягненняў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»