Прэзідэнт

Лукашэнка: спыненне зернесушыльнага комплексу роўнае спыненню ўсяго цыкла ўборкі

Фота з архіва 21 ліпеня, Мінск . Спыненне зернесушыльнага комплексу роўнае спыненню ўсяго цыкла ўборкі, масаваму псаванню ўраджаю, зніжэнню яго класа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на селектарнай нарадзе,

«Ключавая ўмова паспяховай работы менавіта ў гэтым годзе — надзейнасць сушыльнай гаспадаркі. Збожжа ў вялікіх аб’ёмах давядзецца прапускаць праз сушылкі. Як мінімум адзін раз, каб пазбегнуць страт ураджаю. Таму ўсе збожжатокі і зернесушылкі павінны быць поўнасцю спраўныя», — даручыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер гатоўнасць зернесушыльных комплексаў складае 97 працэнтаў. Паводле інфармацыі ўрада, існуючыя 1660 зернесушыльных комплексаў дадуць магчымасць поўнасцю апрацаваць сутачны аб’ём збожжа. «З кабінета ўрада — так, а на самай справе — не. Аблятаючы ўсход і цэнтр Беларусі, я бачыў на збожжатоках немалую колькасць збожжа, якое ляжыць у буртах», — заявіў беларускі лідар.
«Спадзяюся, вы добра разумееце, што спыненне зернесушыльнага комплексу роўнае спыненню ўсяго цыкла ўборкі, масаваму псаванню ўраджаю, зніжэнню яго класа», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт канстатаваў, што факты негатоўнасці зернесушыльных комплексаў устаноўлены кантралёрамі ў кожнай пятай гаспадарцы. Літаральна на мінулым тыдні не працавалі 49 комплексаў, у тым ліку ў Віцебскай вобласці — 16, у Гомельскай — 13.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»