Прэзідэнт

Лукашэнка: беларусаў і французаў аб’ядноўвае прыхільнасць да дружбы, бяспекі і стваральнай працы

Фота з архіва 14 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Францыі з Нацыянальным святам Французскай Рэспублікі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі бачаць імкненне мільёнаў французаў да міру і з вялікай павагай ставяцца да простых грамадзян гэтай краіны, якія застаюцца вернымі сваім духоўным караням, абароненым продкамі прынцыпам справядлівасці і роўнасці.

«Векавыя гістарычныя сувязі паміж нашымі краінамі немагчыма адмяніць рашэннямі брусельскіх бюракратаў, — гаворыцца ў віншаванні. — Такія глыбінныя каштоўнасці, як права на ўласную ідэнтычнасць і незалежнасць, прыхільнасць да дружбы, бяспекі і стваральнай працы на сваёй зямлі, аб’ядноўваюць нашы народы і з’яўляюцца надзейным фундаментам для аднаўлення беларуска-французскага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках».

Прэзідэнт запэўніў, што ў Беларусі высока цэняць кожнага, хто прыязджае з адкрытым сэрцам і зацікаўлены ў захаванні гуманітарных і эканамічных кантактаў. «Перакананы, ва ўмовах глабальнай нестабільнасці, глыбокага крызісу даверу ўменне чуць, паважаць іншыя культуры, непрыняцце любых праяў фашызму, уласцівыя абедзвюм нацыям, — адзіны шлях да міру ў Еўропе і ва ўсім свеце», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Францыі мудрасці, з’яднанасці, дабрабыту і поспехаў у плённых пачынаннях на карысць краіны.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»