Спорт

Мінскія дынамаўцы прымуць «Тарпеда» ў чацвёртым матчы дамашняй серыі

Фота з архіва 5 кастрычніка, Мінск . Мінскае «Дынама» сёння правядзе чацвёрты паядынак дамашняй серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2026/27,

Процістаяць падапечным Сяргея Брыліна будзе ніжагародскае «Тарпеда». На мінулым тыдні «зубры» правялі на родным лёдзе тры матчы, з якіх выйгралі два, у тым ліку ў лідара Захаду і чэмпіёна лігі «Лакаматыва». Валжане на старце свайго гасцявога турнэ атрымалі дзве перамогі з агульным лікам 9:1. У табліцы канферэнцыі «Тарпеда» з 16 баламі ідзе трэцім, у «Дынама» 12 ачкоў і восьмая пазіцыя.

Сезон-26/27 сталічны клуб адкрываў 7 верасня дамашняй гульнёй менавіта супраць ніжагародцаў, асноўны час тады закончыўся ўнічыю 3:3, а ў серыі булітаў дакладней былі госці. У мінулым чэмпіянаце дынамаўцы не прайгралі валжанам ні разу. Другая ў бягучай рэгулярцы сустрэча «зуброў» і «аленяў» стартуе ў «Мінск-Арэне» ў 19.30.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»