Спорт

Курс на спартыўную дасведчанасць. Адукацыйны семінар для атлетаў і трэнераў прайшоў у НАК

24 верасня, Мінск . У Нацыянальным алімпійскім камітэце прайшоў штогадовы адукацыйны семінар «Курс на спартыўную дасведчанасць»,

З дакладамі ў НАК выступілі кандыдаты навук і спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту. Навуковыя ўстановы краіны прадэманстравалі свае распрацоўкі ў галіне фармакалогіі і артапедыі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі трэнеры, урачы, студэнты БДУФК і вядомыя беларускія спартсмены, у тым ліку чэмпіёны свету і прызёры Алімпійскіх гульняў.

«Новыя веды могуць стаць для атлетаў зыходным пунктам для ўкаранення сучасных падыходаў у штодзённую работу. Гэта асабліва важна для маладога пакалення, якое толькі пачынае свой шлях у спорце. І правільныя ўстаноўкі з самага старту павінны быць залогам доўгай і паспяховай кар’еры», — адзначыла генеральны сакратар НАК Ксенія Санковіч.

Эксперты расказалі аб ролі гармонаў і нервовай сістэмы ў спорце, фізіялагічных механізмах работы арганізма, важнасці паўнацэннага сну для аднаўлення мышцаў, а таксама аб бяспечных падыходах да прымянення біялагічна актыўных дабавак. Частка семінара прайшла ў інтэрактыўным фармаце з майстар-класамі, абменам думкамі і сеансам нейрагімнастыкі. Фота Дзяніса Касцючэнкі

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»