Спорт

Куляшова заваявала бронзу этапу Кубка свету па плаванні, Шкурдай і Пякарскі сталі чацвёртымі 

Настасся Куляшова. Фота НАК Беларусі 16 кастрычніка, Мінск . Настасся Куляшова прынесла беларускай камандзе першы медаль розыгрышу Кубка свету па плаванні на кароткай вадзе 2026 года,

Наша спартсменка стала прызёрам на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем. У фінал этапу ў Астане Куляшова кваліфікавалася з пятым рэзультатам сярод 23 дзяўчат, а ў медальным заплыве фінішавала трэцяй з рэзультатам 56,68 сек. У барацьбе за бронзу Настасся на дзве сотыя секунды апярэдзіла расіянку Дар’ю Клепікаву. Два верхнія радкі занялі бельгійка Роас Ванатэрдэйк (54,80) і кітаянка Ю Іцін (55,17).

Усяго 16 кастрычніка беларускія плыўцы выступілі ў трох фіналах. Настасся Шкурдай паказала чацвёрты час на сваёй кароннай 200-метроўцы на спіне, уступіўшы бронзавай медалістцы 0,78 сек. Таксама чацвёртым на сотні батэрфляем стаў Рыгор Пякарскі, да тройкі прызёраў не хапіла толькі восем сотых секунды. У гэтым жа відзе праграмы Іван Шамшурын быў 11-м.

Узнагарода Куляшовай стала для беларускіх спартсменаў першай у розыгрышы Кубка свету па плаванні на кароткай вадзе 2026 года. У заключны дзень трэцяга этапу ў сталіцы Казахстана 17 кастрычніка адбудуцца 15 фінальных заплываў. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»