Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 кастрычніка склалі $14,6 млрд
Фота з архіва 5 кастрычніка, Мінск . Золатавалютныя рэзервы Беларусі зменшыліся за верасень на $609 млн і на 1 кастрычніка 2026 года склалі $14,633 млрд, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка.
Як растлумачылі ў Нацбанку, скарачэнне аб’ёму золатавалютных рэзерваў звязана са зніжэннем цаны на золата на міжнародных рынках.
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 кастрычніка склаў $5,9917 млрд, павялічыўшыся за верасень на $74,1 млн, аб’ём манетарнага золата — $7,2376 млрд, зменшыўшыся на $675,1 млн.
Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2026 года павінен скласці не менш як $9,2 млрд.






