Лукашэнка падпісаў законы аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў з М’янмай, Інданезіяй і па лініі ШАС
Фота з архіва 18 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы аб ратыфікацыі трох міжнародных дагавораў — з М’янмай і Інданезіяй, а таксама ў рамках членства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Падпісаны закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення Беларусі і М’янмы аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. У мэтах выяўлення, стрымання і расследавання мытных правапарушэнняў пагадненнем вызначаюцца парадак узаемадзеяння і формы аказання ўзаемнай дапамогі мытнымі органамі дзвюх краін.
Прэзідэнт таксама падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення паміж Беларуссю і Інданезіяй аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі. Гэты міжнародны дагавор вызначае парадак абыходжання з такой інфармацыяй, меры яе абароны, а таксама кампетэнтныя органы, адказныя за рэалізацыю пагаднення.
Акрамя таго, падпісаны закон аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змянення ў пагадненне аб парадку фарміравання і выканання бюджэту ШАС ад 1 снежня 2017 года. Міжнародным дагаворам замацоўваецца магчымасць выплаты ўзносаў у бюджэт ШАС дзяржавамі — членамі арганізацыі не толькі ў доларах ЗША, але і ў іншых валютах.






