Прэзідэнт

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнай артысткі Беларусі Валянціны Гаявой 

Фота з архіва 3 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім народнай артысткі Беларусі Валянціны Гаявой. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Пайшоў з жыцця надзвычай таленавіты чалавек — сімвал цэлай эпохі ў айчыннай культуры, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Сваё жыццё Валянціна Іванаўна прысвяціла сцэне і ансамблю «Харошкі». Яе майстэрствам захапляліся паклоннікі не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Асаблівай павагі заслугоўвае яе ўклад у выхаванне маладых артыстаў і захаванне лепшых традыцый нацыянальнай харэаграфіі».

«Светлая памяць аб Валянціне Іванаўне назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах», — гаворыцца ў спачуванні. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»