Лукашэнка: воіны-танкісты заўсёды вызначаліся доблесцю, адвагай і мужнасцю
Фота з архіва 13 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў-танкістаў, ваеннаслужачых механізаваных злучэнняў, танкавых воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл і танкарамонтных прадпрыемстваў з Днём танкіста. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Воіны-танкісты заўсёды вызначаліся доблесцю, адвагай і мужнасцю. Менавіта танкавыя войскі адыгралі ключавую ролю пры вызваленні рэспублікі ў ходзе стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён» і канчатковым разгроме нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што маладое пакаленне абаронцаў Айчыны свята захоўвае і прымнажае традыцыі франтавікоў, настойліва ўдасканальвае баявое майстэрства, а танкавыя падраздзяленні Узброеных Сіл, аснашчаныя мадэрнізаванымі ўзорамі бранятанкавай тэхнікі і ўзбраення, з’яўляюцца надзейным звяном у сістэме забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы.
«Перакананы, што воіны-танкісты і ў далейшым будуць надзейна стаяць на варце міру, ахоўваючы суверэнітэт і незалежнасць Айчыны, з’яўляючыся прыкладам адданага служэння сваёй краіне і народу», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў воінам-танкістам і іх сем’ям шчасця, дабрабыту і працвітання, а таксама новых ратных поспехаў на карысць роднай Беларусі.





