Прэзідэнт

Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці да далейшага развіцця супрацоўніцтва з Маскоўскай вобласцю

25 чэрвеня, Мінск . Беларусь гатова да далейшага развіцця супрацоўніцтва з Маскоўскай вобласцю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Маскоўскай вобласці Андрэем Вараб’ёвым,

«Прыемна бачыць вас у Беларусі. І ў гэтым не толькі нашы добрыя братэрскія адносіны, але і аснова ўсяго — эканоміка. Маскоўская вобласць у нас вядучая, першае месца займае. Недзе там больш за $15 млрд тавараабарот (з Беларуссю. — Заўвага ). Але я неяк на гэта не звяртаў увагі. І, калі бліжэй пазнаёміўся з гэтым, я падумаў: калі $15 млрд — Маскоўская вобласць, усё астатняе — уся Расія. Зусім няшмат адносна велізарнай Расіі застаецца», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Мы гэтым вельмі даражым, Аляксандр Рыгоравіч», — адзначыў у сувязі з гэтым Андрэй Вараб’ёў.
Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: «І я вельмі. Але ведаю, што вам нялёгка. І тавараабарот $15 млрд — гэта нішто ў параўнанні з тым валавым прадуктам, які вы даяце для Расіі».

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Беларусь гатова да далейшага развіцця супрацоўніцтва па тых ці іншых запатрабаваных напрамках: «Калі мы ў нечым можам — скажыце што. Будзем абавязкова працаваць разам і рабіць усё. Я вельмі перажываю за вас. Калі сустракаюся з Прэзідэнтам Пуціным, мы шмат гаворым пра Маскоўскую вобласць. Ведаючы вас у дэталях ужо, яшчэ больш пранікаюся павагай да той працы, якую вы ўкладваеце ў развіццё Маскоўскага рэгіёна разам са сваімі калегамі».

Што датычыцца магчымасцей Беларусі, Прэзідэнт падкрэсліў, што губернатар Маскоўскай вобласці добра з гэтым знаёмы, а нешта пры неабходнасці можа падказаць расійскі пасол Барыс Грызлоў. «Свае людзі. Чаго тут? Складаная сітуацыя. Трэба шукаць выйсце — і ў плане бяспекі, у плане асабліва эканомікі. Гэта для губернатараў вельмі цяжкая нагрузка. Хоць я ведаю добра работу губернатараў. Дзе там у вас няма нагрузкі? Усюды хапае», — заўважыў беларускі лідар.

«Таму калі мы можам нечым вам дапамагчы, вы не саромцеся — скажыце», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым ён адзначыў, што часам у чыноўнікаў у Расіі прысутнічае незразумелая пазіцыя: «Ну вось, як гэта там, беларусы… Яны зусім невялікія, і мы прасіць нешта будзем». А нічога страшнага. Вялікія, невялікія — справа не ў велічыні, справа ў магчымасцях. Калі чым-небудзь можам дапамагчы, значыць, дапаможам. Я пра гэта заўсёды публічна гавару і не збіраюся гэта ўтойваць», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў Андрэя Вараб’ёва перадаць самыя добрыя пажаданні ўсім, хто працуе разам з губернатарам.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»