Лукашэнка: задача ЕАЭС — зрабіць ШІ мірным і не даць ператварыць яго ў зброю масавага паражэння
29 мая, Астана . Задача краін Еўразійскага эканамічнага саюза — зрабіць штучны інтэлект мірным і не даць ператварыць яго ў зброю масавага паражэння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета,
Аляксандр Лукашэнка адзначыў актуальнасць прыярытэтаў ЕАЭС, выкладзеных у звароце Прэзідэнта Казахстана да кіраўнікоў дзяржаў «пяцёркі». Ён таксама звярнуў увагу, што Беларусь актыўна ўключылася ў работу, у тым ліку па новым напрамку — развіцці штучнага інтэлекту.
«З аднаго боку, гэта важны фактар канкурэнтаздольнасці і эканамічнага росту, з іншага — сур’ёзны выклік бяспецы. Як некалі з атамам, наша задача — зрабіць штучны інтэлект мірным і не даць ператварыць яго ў зброю масавага паражэння. Таму словы «адказнае выкарыстанне» ў заяве Саюза з’яўляюцца ключавымі», — лічыць Прэзідэнт.
/Будзе дапоўнена/.






