Прэзідэнт

Лукашэнка: Беларусь і Узбекістан вядуць актыўную работу, каб звязаць узаемныя інтарэсы

9 ліпеня, Мінск . Беларусь і Узбекістан вядуць актыўную работу, каб звязаць узаемныя інтарэсы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах у вузкім складзе з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым,

«Я ўжо вас учора ў дамашняй абстаноўцы вітаў. Яшчэ раз хачу паўтарыць, ужо афіцыйна: я рады вашаму прыезду, мы з вамі на ўсіх міжнародных сустрэчах абменьваліся думкамі наконт гэтага візіту. Я вам тады сказаў, што мы вас вельмі чакаем. Як сябра беларускага народа. І гатовы зрабіць усё для таго, каб візіт паспяхова праходзіў, — падкрэсліў беларускі лідар. — Што датычыцца нашых поглядаў, хачу сказаць, што мы прытрымліваемся па асноўных напрамках той жа палітыкі, што і Узбекістан. Мы за шматпалярнасць. Мы не хочам перашкаджаць нікому. Мы глядзім на наш народ, Узбекістан — на свой народ. Але ў той жа час вядзём вельмі актыўную работу, каб звязаць нашы інтарэсы».

/Будзе дапоўнена/

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»